viasna on patreon

Салігорск: змаганне з незаконнымі пагрозамі аб унясенні ў спісы "невыязных" працягваецца

2013 2013-08-20T10:12:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marhotka-sal-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Мархотка, прадстаўнік БХК у Салігорску

Леанід Мархотка, прадстаўнік БХК у Салігорску

У спрэчцы паміж мясцовым прадстаўніком Беларускага Хельсінскага камітэту Леанідам Мархоткам і КУП “Разлікова-касавы цэнтр г.Салігорска” пракуратура Мінскай вобласці ўстала на бок дзяржаўнага прадпрыемства.

З рашэннем пракуратуры праваабаронца катэгарчына не пагаджаецца. Па яго словах, пракуратура Мінскай вобласці, як і пракуратура Салігорскага раёна раней, замест рэагавання на выкладзены ў скарзе факт узялася тлумачыць сутнасць пэўных артыкулаў закона “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь”.

- Д’ябл, як гаворыцца, хаваецца ў дробязях. Сутнасць канфлікту ў, мягка кажучы, абслаютна накарэктна сфармуляваным змесце распаўсюджаных Разлікова-касавым цэнтрам абвестак. Але намеснік пракурора Мінскай вобласці, спадар Пятроўскі замест рэагавання на гэтыя незконныя пагрозы з боку дзяржаўнай установы вынайшаў для іх чарговы эўфемізм. Цяпер гэта называецца “мерай прафілактычнага характару ў адносінах да ўсіх плацельшчыкаў”. Ягоныя калегі з пракуратуры Салігорскага раёна называлі незаконнае запалохванне грамадзян “абвесткай інфармацыйна-папераджальнага характару ў спрошчанай форме”, - кажа Леанід Мархотка.

І хоць у новых “жыроўках” абвестак незаконнага ды запалохваючага зместу больш няма, праваабаронца збіраецца давесці пачатую справу да канца. У бліжэйшы час Леанід Мархотка плануе абскардзіць рашэнне пракуратуры Мінскай вобласці ў Генеральнай пракуратуры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства