viasna on patreon

Смалявіцкі райвыканкам выдае жаданае за сапраўднае

2013 2013-07-26T12:04:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smaliavichy-sluhanni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта з’явілася інфармацыя аб тым, як, з пункту гледжання чыноўнікаў, прайшло абмеркаванне дэталёвага плана будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.

З пункту гледжання чыноўнікаў, сустрэча з зацікаўленай грамадскасцю прайшла як па масле. “Сустрэча доўжылася каля трох гадзін. У ходзе абмеркавання будаўніцтва парку былі закрануты пытанні экалогіі, будаўніцтва аб'ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння, аб'ектаў вытворчасці. Мясцовыя жыхары ў цэлым падтрымліваюць будаўніцтва індустрыяльнага парку", піша сайт Смалявіцкага райвыканкама.

У “зацікаўленай грамадскасці” меркаванне аб сходзе супрацьлеглае: “... нашага меркавання чыноўнікі слухаць не жадалі, - распавядае ўдзельніца слуханняў сябра дачнага кааператыва “Граніт” Аксана Зелянеўская. - Нам не давалі выказвацца, на вострыя пытанні не адказвалі, як гаворыцца, гнулі сваю лінію: будаўніцтва парку - справа вырашаная, і будзе ён менавіта на гэтых землях. А меркаванне дачнікаў і мясцовых жыхароў іх зусім не цікавіць! Атрымалася, што абмеркаванне - гэта пусты звон. Зрабілі справаздачу, што слуханні адбыліся, «птушачку» паставілі, і ўсё. І абмяркоўвалі паўночны бок, а паўднёвы, жылы, не краналі зусім".

Нагадаем, дачнікі і мясцовыя жыхары патрабуюць, каб пад Кітайска-беларускі індустрыяльны парк была выдзелена іншая пляцоўка, а будаўніцтва выраблялася з належным грамадскім абмеркаваннем і без парушэнняў правоў мясцовых жыхароў і дачнікаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства