viasna on patreon

Калі на мапе Бабруйска з’явяцца вуліцы імя Мікуліча і Грахоўскага, пакуль невядома

2013 2013-07-08T16:39:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vulicy-lienina-uljanauskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота bymedia.net

Фота bymedia.net

Актывістка Вольга Піманава паведаміла, што атрымала чарговы адказ з гарвыканкама на зварот гараджан з просьбай назваць вуліцы ў гонар Барыса Мікуліча і Сяргея Грахоўскага. Нагадаем, ідэю сабраць подпісы пад гэтым зваротам падказаў бабруйчанам праваабаронца Алесь Бяляцкі.

-У перадапошнім лісце з гарвыканкама нас абнадзеілі, што нашыя пажаданні будуць улічаныя, размова ішла пра раён Чарапічны. Прайшло шмат часу, справа не рухалася, і мы даслалі паўторны зварот. З апошняга адказу вынікае, што фармаванне зямельных участкаў у гэтым раёне дасюль не завершана, таму і пасяджэння тапанімічнай камісіі не было. Нам яшчэ раз паабяцалі, што возьмуць пад увагу нашыя прапановы.

Вольга Піманава адзначыла, што дзякуючы гэтай ініцыятыве можна звярнуць увагу гараджан на праблему назваў вуліц, бо амаль усе яны мала звязаныя з гісторыяй Бабруйска.

-Я пачала вывучаць, расшыфроўваць назвы вуліц нашага горада, і была расчараваная. З гісторыяй Бабруйска звязаныя толькі некалькі назваў вуліц, яны носяць імёны Дуніна-Марцінкевіча, Лынькова, Берга, напрыклад, - распавядае Вольга Піманава. -- Ёсць некалькі вуліц, назвы якіх маюць дачыненне да агульнабеларускай гісторыі. Але гэта мізер, бо большасць назваў звязаныя з савецкімі часамі, з расійскай гісторыяй, і гэта выклікае ў мяне сум. Ёсць назвы вуліц, якія я зусім не разумею, нейкія незнаёмыя прозвішчы. Бывае, чалавек жыве на пэўнай вуліцы і не ведае, у гонар каго ці чаго яе назвалі. Так няўжо у нашай, беларускай гісторыі так мала вядомых дзеячоў, імёны якіх можна было б увекавечыць у назвах бабруйскіх вуліц?

Актывістка адзначыла, што і надалей, разам з аднадумцамі, будзе прапаноўваць аддзелу архітэктуры назвы для новых вуліц.

-Хацелася б, каб гэта рабілася абдумана. Бо часам у газетах з’яўляецца інфармацыя “аб удакладненні назваў вуліц і завулкаў”, а з яе нічога не зразумееш. Проста пералік назваў, якія большасці жыхароў гоарада ні пра што не кажуць. Трэба гэтую сітуацыю неяк выпраўляць, - адзначыла Вольга Піманава.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства