9 ліпеня – суд па справе звольненага “гранітаўца” Леаніда Дубаносава
Актывіст “гранітаўскай” суполкі незалежнага прафсаюза Леанід Дубаносаў абскарджвае рашэнне адміністрацыі “Граніта” аб яго звальненні. Па словах рабочага, ён ведаў, што яго звольняць, але не чакаў, што адразу пасля адпачынку, без папярэджання. За месяц да заканчэння кантракту ён напісаў заяву, што хоча працягнуць працоўныя адносіны, а ў калектыўнай дамове напісана, што пры адсутнасці парушэнняў пад час працоўнага працэсу кантракт працягваецца аўтаматычна. Калі ж прыйшоў на працу – яго проста не пусцілі. Даведаўся, што звольнілі з тлумачэннем “парушэнне дысцыпліны”. 16 траўня Дубаносава звольнілі нібы за 2 парушэнні, а 29 траўня азнаёмілі, за якія менавіта.
Леанід Дубаносаў намераны дамагацца праз суд узнаўлення на працы, хаця, як паказвае практыка, нікому са звольненых актывістаў незалежнага прафсаюзу гэтага не ўдалося.
Суд адбудзецца 9 ліпеня.