Барысаў: дзевяноста працэнтаў ІП падтрымалі агульнанацыянальны страйк
Сёння каля дзевяноста працэнтаў індывідуальных прадпрымальнікаў,
якія гандлююць на рэчавых рынках Барысава, падтрымалі аднадзённы
агульнанацыянальны страйк. На ўсіх чатырох рынках, дзе гандлююць адзеннем і
абуткам, пераважная большасць гандлёвых кропак зачыненыя.
Напярэдадні страйку, 26 чэрвеня, дэлегацыя прадпрымальнікаў, якія гандлююць
адзеннем і абуткам і выплачваюць адзіны падатак, сустрэліся з намеснікам
старшыні Барысаўскага райвыканкама Дзмітрыем Голубевым. Чыноўніку былі
перададзеныя прапановы па зніжэнні напружанасці ў прадпрымальніцкім асяроддзі.
Акрамя іншага, у дакуменце давалася тлумачэнне, чаму сертыфікацыя тавараў, што
рэалізуюцца ІП на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, здольная пазбавіць
прадпрымальнікаў бізнесу.
«Наша забастоўка носіць папераджальных характар, - растлумачыў старшыня Савета
прадпрымальнікаў найбуйнейшага ў Барысаве рэчавага рынку «Стадыён» Уладзімір
Сітнікаў. - Мы разумеем, калі не станем змагацца з сертыфікацыяй, можам
пазбавіцца сродкаў да існавання. Інфармацыя аб адтэрміноўцы сертыфікацыі да 1
ліпеня наступнага года праходзіла ў СМІ, але ж дакумент так і не апублікаваны
афіцыйна. А калі гэтая інфармацыя не знойдзе пацверджання? Тады ўжо з
панядзелка нам прыйдзецца везці ў Мінск (таму што ў Барысаве такія даследаванні
не робяць) тавары ... А гэта - крах нашаму бізнэсу ».