viasna on patreon

Прысуд Андрэю Гайдукевічу будзе агучаны 1 ліпеня

2013 2013-06-27T12:32:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gajdukou-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Разгляд справы адбываецца ў закрытым рэжыме, таму дагэтуль невядома, ці змененая абвінавачванне актывісту і якое пакаранне запрасіў пракурор.

Аднак стала вядома, што прысуд Андрэю Гайдукову агучаць 1 ліпеня ў 11.00. Агалошванне прысуду адбудзецца ў адкрытым рэжыме.

23-гадовага актывіста з Наваполацка вінавацяць паводле двух артыкулаў: часткі 1 артыкула 14 — «Замах на злачынства» і часткі 1 артыкула 356 — «Здрада дзяржаве». 19 чэрвеня старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валер Вакульчык заявіў пра тое, што ў дачыненьні да Гайдукова можа быць зменены артыкул, паводле якога хлопца вінавацілі ад пачатку.

20 чэрвеня суд дапытаў у якасьці сведкі маці Андрэя Гайдукова. Маці ўбачыла сына ўпершыню за 8 месяцаў, якія той правёў пад вартай пасля затрымання 8 лістапада 2012 году. Паводле афіцыйнага паведамленьня прэсавай службы КДБ, яго затрымалі ў Віцебску «падчас закладк тайніка са зьвесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спэцслужбы».

Родныя і сябры не вераць у тое, што Гайдукоў мог займацца шпіянажам, яны тлумачаць ціск з боку КДБ апазыцыйнымі поглядамі хлопца і яго імкненнем стварыць у Наваполацку міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Саюз маладых інтэлектуалаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства