viasna on patreon

Бабруйск: Дэпутаты ігнаруюць свае абавязкі перад выбаршчыкамі

2013 2013-06-25T19:32:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputackija_mescy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вольга Піманава, старшыня “Рады індывідуальных прадпрымальнікаў рынку “Яловікі” ў Бабруйску, распавяла праваабаронцам, што дасюль не атрымала адказаў ад дэпутатаў на свае звароты. Нагадаем, вясной  актывістка звярталася да дэпутаткі ПП НС Алены Шамаль і дэпутатаў гарадскога Савета з просьбай вырашыць пытанне з тралейбусамі, якія перасталі хадзіць па зручным для пакупнікоў рынку “Яловікі” графіку.

-Адказы і мне, і іншым людзям, што звярталіся па гэтай праблеме, прыходзяць толькі з гарвыканкама. У лістах гаварыцца, што па пытанню тралейбусаў ужо было тры пасяджэнні з удзелам дэпутацкай групы. Але ад саміх дэпутатаў ні слова. Гэта тычыцца і мясцовых дэпутатаў, і нашай прадстаўніцы ў Палаце прадстаўнікоў Алены Шамаль. Узнікае пытанне, навошта нам патрэбныя такія “прадстаўнікі”? Каму “паплакацца” я знайду, а ад іх чакаю канкрэтнай дапамогі. На справе ж атрымліваецца, што дэпутаты носяць дэкаратыўны характар, раз не могуць нават паперку заяўнікам адпісаць, - здзіўляецца Вольга Піманава. 

Таксама яшчэ ў траўні бабруйскі кіраўнік офіса “Грамадзянскай дамовы” Алена Мядзведзева накіравала зварот, адрасаваны дэпутатцы ПП НС Жане Мішур. У ім Алена Мядзведзева цікавілася, чаму прадстаўніца іх раёна не задала пытанні Лукашэнку, падчас яго штогадовага выступу перад Палатай прадстаўнікоў і нагадала пра шэраг мясцовых праблем. А ў прыватнасці, узняла пытанне адсутнасці дзіцячай паліклінікі ў раёне ДОК.

У адказе за подпісам Жаны Мішур гаварыцца, што яна, “як дэпутат, накіравала запыт ў адрас галоўнага лекара УЗ “Бабруйская цэнтральная бальніца” з просьбай прадаставіць інфармацыю аб запланаваных мерапрыемствах, звязаных з развіццём сістэмы аховы задароўя ў горадзе, і ў прыватнасці ў Першамайскім раёне. Напрыканцы ліста дэпутатка абяцае Алене Мядзведзевай, што яе праінфармуюць дадаткова, пасля адказу галоўнага лекара.

Актывістка лічыць што гэты адказ вельмі цмяны, і называе яго адпіскай.

-Я не ўбачыла ні аднаго канкрэтнага адказу ні на адно з пытанняў. Буду спадзявацца, што пазней мне ўсё ж адкажуць па сутнасці, - адзначыла Алена Мядзведзева.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства