viasna on patreon

У Беларусі новая “палітычная” крымінальная справа па артыкуле 193.1

2013 2013-06-20T11:31:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shchadrou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Шчадроў. Фота сайта БХД.

Аляксей Шчадроў. Фота сайта БХД.

У Шчучынскім раёне распачатая крымінальная справа паводле артыкулу 193.1 Крымінальнага кодэксу – дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Вінавацяць жыхара вёскі Аляксандраўка (што ў Васілішкаўскім сельскім савеце) каталіцкага верніка Аляксея Шчадрова, які арганізаваў у вёсцы прытулак для бяздомных. Паводле пастановы начальніка ААПП Шчучынскага РАУС маёра міліцыі Сяргея Асовіка, які разглядаў матэрыялы праверкі, Аляксей Шчадроў “арганізаваў дзейнасць … незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі і забяспечыў умовы яе функцыянавання без рэгістрацыі ва ўсталяваным заканадаўствам парадку”.

 Аляксей Шчадроў сцвярджае, што ён не ствараў ніякіх арагнізацый, а проста займаецца дабрачыннасцю, стварыўшы прытулак для бяздомных. З гэтымі асобамі ён разам маліўся, але ніякай секты не ствараў.

Антоні Грэмза, віцэ-канцлер Гарадзенскай рымска-каталіцкай курыі, да якой фармальна прыналежыць вернік Аляксей Шчадроў, таксама назваў дзеянні верніка прыватнай ініцыятывай, а не стварэннем нейкага сектанцкага руху.

Паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу Шчадрову зараз пагражае да двух гадоў турэмнага зняволення.

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч адзначае, што ў  2011 годзе выйшла Заключэнне Венецыянскай камісіі адносна артыкулу 193-1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. У Заключэнні, у прыватнасці, гаворыцца, што артыкул 193-1 парушае Міжнародны пакт аб палітычных і грамадзянскіх правах і з’яўляецца патэнцыйным інструментам для дзяржавы ў стрымліванні грамадскіх актывістаў, дае ўладам шырокія паўнамоцтвы ўмешвацца ў фундаментальнае права на свабоду асацыяцый, свабоду думкі, перакананняў і іх выражэння.

За перыяд з 2005 па 2012 год 18 сябраў незарэгістраваных арганізацый былі асуджаныя па артыкуле 193.1. Пяцёра з іх да пазбаўлення волі. Варта прыгадаць гучныя справы ”Партнерства” і “Маладога фронту”.  Многія актывісты атрымлівалі ад пракурораў афіцыйныя папярэджанні з патрабаваннямі спыніць іх дзейнасць у незарэгістраваных арганізацыях. У судах ніводная справа па артыкуле 193.1 не была вырашаная на карысць абвінавачаных. 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства