Царкву "Новае жыццё" выганяюць з памяшкання, святар - у рэанімацыі
13 чэрвеня царква "Новае Жыццё" атрымала позву ад судовага выканаўцы Гаспадарчага суда г.Мінска Шчарбовіч А.М. аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці ў дачыненні да царквы. У гэтым дакуменце абшчыне прапануецца на працягу 7 дзён вызваліць займаемы будынак, які размешчаны па адрасе: г. Мінск, вуліца Кавалёва, дом 72. Дадзенае рашэнне прынята Гаспадарчым судом сталіцы на падставе заявы, якая паступіла 29.05.13г. ад УП «ЖРЭА Маскоўскага раёна горада Мінска».
Нагадаем, што ліст аналагічнага зместу прыходзіў ў адрас царквы таксама 27 лістапада 2012 г. Тады на працягу васьмі дзён вернікі зьвярталіся да Бога аб дазволе сітуацыі, і напярэдадні прызначанай даты высялення стала вядома аб тым, што ЖРЭА Маскоўскага раёна Мінска адклікала свае патрабаванні. І вось усё вяртаецца.
Юрыста царквы "Новае жыццё" Сяргей Луканін нагадвае, што "ў 2009 годзе рашэннем Гаспадарчага суда Мінска будынак царквы быў перададзены ва ўласнасць ЖРЭА Маскоўскага раёна. І пакуль правы на будынак па дакументах належаць ЖРЭА, гэтая арганізацыя мае права патрабаваць выканання рашэння суда».
Як паведамляе сайт царквы “Новае жыццё”, пастар Вячаслаў Ганчарэнка ў той жа дзень патрапіў у лякарню, дактары канстатавалі інсульт. Зараз ягоны стан пагаршаецца.