viasna on patreon

Баранавічы: пракуратура перакваліфікавалася ў пошту

2013 2013-06-05T09:21:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/budynak-prakuratury-baranaviczau107102010h.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пракуратура г. Баранавічы

Пракуратура г. Баранавічы

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца атрымаў ліст за подпісам начальніка аддзела ўнутраных спраў Баранавіцкага гарвыканкама В.У. Герасімовіча. У ім паведамляецца, што яго скарга на дзеянні супрацоўніка ГАУС маёра Паўла Кульгавіка, які адмовіўся заключыць дамову па абслугоўванні пікета 25 сакавіка, разгледжана. Аднак “парушэнняў службовай дысцыпліны і законнасці ў дзеяннях супрацоўнікаў Баранавіцкага гарадскога аддзела ўнутраных спраў не было выяўлена”.

– Сваю скаргу я накіраваў пракурору горада і даводзіў, што гарвыканкам забараніў мне праводзіць пікет таму, што маёр Кульгавік цягнуў час і не заключаў пісьмовай дамовы па яго абслугоўванню. Таксама прасіў правесці пракурорскую праверку і абавязаць маёра Кульгавіка П.С. выконваць рашэнне гарвыканкама ад 16.06.2009 года № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Баранавічах” і закон РБ ад 30.12.1997г. № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах у РБ”. Аднак пракурор горада не стаў разбірацца па сутнасці скаргі, а перанакіраваў яе для адказу таму, на каго я скардзіўся, – адзначыў Віктар Сырыца.

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца мае намер скардзіцца ў вышэйстаячыя органы ўлады, бо ў Баранавічах стала немагчыма правесці па закону масавае мерапрыемства.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства