viasna on patreon

Баранавічы: пракурору накіравана скарга на дзеянні супрацоўніка ГАУС

2013 2013-04-08T14:22:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyjaner.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца 8 красавіка накіраваў пракурору горада Баранавічы скаргу на дзеянні супрацоўніка ГАУС маёра Паўла Кульгавіка, які зацягнуў прыняцце рашэння аб заключэнні дамовы на абслугоўванне пікета 25 сакавіка, што паслужыла прычынай ягонай забароны. У скарзе В. Сырыца паведамляе, што 1 сакавіка 2013 года ён пісьмова звярнуўся да начальніка Баранавіцкага гарадскога аддзела ўнутраных спраў Герасімовіча В.У. і прасіў кіраўніцтва ГАУС заключыць з ім дамову для абслугоўвання ўдзельнікаў пікета 25.03.2013 года.

 – 1 сакавіка я заключыў дамову з Баранавіцкім ЖКГ, а 4 сакавіка з Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікай. Спадзяваўся, што і з міліцыяй таксама змагу хутка заключыць дамову па абслугоўванню пікета 25 сакавіка, – паведаміў Віктар Сырыца.

Аднак усе візіты ў ГАУС скончыліся безвынікова, бо маёр Павел Кульгавік цягнуў час і не заключаў пісьмовай дамовы па абслугоўванню пікета 25 сакавіка.

Толькі 26 сакавіка грамадскі актывіст атрымаў пісьмовы адказ намесніка начальніка аддзела А.А.Трафімава, у якім паведамлялася, што паколькі гарвыканкам забараніў 19 сакавіка правядзенне пікета, то і няма падставы для заключэння дамовы па аказанню паслуг па ахове грамадскага парадку падчас пікету 25 сакавіка.

 – Я даводжу пракурору, што мне як раз і забаранілі пікет таму, што я не заключыў дамову з ГАУС, як гэта патрабуе рашэнне гарвыканкама ад 16.06.2009 года. Таму прашу правесці пракурорскую праверку і абавязаць маёра Кульгавіка П.С. выконваць рашэнне гарвыканкама ад 16.06.2009 года № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Баранавічах” і закон РБ ад 30.12.1997г. № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах у РБ”, – адзначыў Віктар Сырыца.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства