Сумесная заява БХК і ПЦ "Вясна" па справе Андрэя Гайдукова
У сувязі з накіраваннем у суд крымінальнай справы Андрэя Гайдукова па абвінавачванні ў здрадзе дзяржаве РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" і Праваабарончага цэнтра "Вясна" лічаць неабходным звярнуць увагу на наступнае.
Дадзеная справа атрымала вялікі грамадскі рэзананс як унутры краіны, так і за яе межамі. Шмат у чым гэта звязана з вельмі недастатковым інфармаваннем грамадства аб ходзе яго расследавання, а таксама з фактамі парушэнняў правоў абвінавачанага на доступ да абаронцы.
Праваабаронцы таксама выказвалі заклапочанасць тым, што ў выніку адабрання ў адваката Гайдукова падпіскі аб невыдаванні дадзеных следства абарона была пазбаўленая магчымасці публічна паведамляць аб парушэннях правоў свайго падабароннага.
Улічваючы характар абвінавачванняў у дачыненні да Андрэя Гайдукова і грамадскую значнасць дадзенай крымінальнай справы, празмерную закрытасць інфармацыі аб ходзе папярэдняга расследавання, заклікаем кампетэнтныя органы забяспечыць правядзенне адкрытага судовага разбору, у ходзе назірання за якім усе зацікаўленыя змогуць зрабіць высновы аб абгрунтаванасці абвінавачванняў і справядлівасці крымінальнага пераследу і суда.