viasna on patreon

Віктар Парфёненка: пятая адмова ў акрэдытацыі

2013 2013-05-25T21:32:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/parfionenka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Віктар Парфёненка

Журналіст Віктар Парфёненка

   Журналісту Беларускага Радыё Рацыя з Гародні Віктару Парфёненку ўжо пяты раз адмовілі ў акрэдытацыі. Пяты год сябра БАЖ падае паперы на афіцыйную акрэдытацыю – і пяты год атрымлівае адмову з Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

   Летась па справе акрэдытацыі Віктар Парфёненка складаў скаргу, але супрацоўнікі ведамства ў афіцыйным адказе спасылаліся на “прыцягнутыя за вушы” палажэнні, якія наўпрост супярэчаць Канстытуцыі краіны –  асноўнаму закону Беларусі, які гарантуе грамадзянам права на распаўсюд і атрыманне інфармацыі.

   Віктар Парфёненка: “Маю намер падаваць на акрэдытацыю чарговы раз. Альбо Міністэрства замежных спраў урэшце мяне “узаконіць”, альбо хай і надалей паказвае сваё сапраўднае рэакцыйнае стаўленне да свабоды слова”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства