viasna on patreon

Былы дырэктар сочынскага санаторыя «Беларусь» пяты месяц застаецца ў ізалятары КДБ

2013 2013-05-06T13:11:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/heorhii-sarakaszysz.jpg
Георгій Саракашыш, былы дырэктар сочынскага санаторыя «Беларусь»

Георгій Саракашыш, былы дырэктар сочынскага санаторыя «Беларусь»

Яму інкрымінуюць крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры.

Прэс-сакратар пасольства Расіі Уладзімір Марчукоў паведаміў, што былы дырэктар сочынскага санаторыя «Беларусь»Георгій Саракашыш «застаецца ў ізалятары. Новай інфармацыі няма».

Георгій Саракашыш — выдатнік аховы здароўя Расійскай Федэрацыі. Яму 59 гадоў. У санаторыі «Беларусь» у Сочы працаваў галоўным доктарам, затым намеснікам дырэктара. А пасля заняў і кіруючае крэсла.

«21 снежня яны выехалі ў Мінск на нараду ў Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Пасля мы даведаліся пра арышт, — расказваў «НН» брат арыштаванага Хрыстафор Саракашыш. — Будаўнічыя фірмы не давыканалі работы, і нехта камусьці вінен грошы. Гэта чыста гаспадарчая справа. Але затым працягнулі арышт на два месяцы, а цяпер яшчэ на два. Людзі працавалі сумленна. З будаўніцтвам яны ішлі наперад. Калі не было грошай, фірмы працавалі за свае. Бо ведалі, што беларусы выплацяць».

Па словах Хрыстафора Саракашыша, брат выехаў у Мінск разам са сваім намеснікам Аляксандрам Кізімам, беларусам, і дырэктарам будаўнічага аб’екта ў Сочы. Хрыстафор назваў фірмы, праз якія брата і арыштавалі. Гэта «Новы горад БКД» і «ФБГ Карпарацыя». Яны не дабудавалі аб’екты на тэрыторыі беларускага санаторыя, але грошы ўзялі: адна фірма 100 мільёнаў расійскіх рублёў (каля $3,3 млн), другая — 50 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства