15 мільёнаў рублёў – такі кошт вызваленьня да суду Дзяніса Дзянісава
https://spring96.org/be/news/6241
2007
2007-03-19T10:00:00+0200
2007-03-19T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
19 сакавіка адвакату моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава П. Каваленку адмовілі ў просьбе вызваліць затрыманага да суду пад паручыцельствы вядомых асобаў — вызваленьне такое, па словах сьледчага, магчымае за 15 млн. рублёў. Гэткай сумы грошай у родных Дзянісава няма.
Нагадаем, што Дзянісаў знаходзіцца пад сьледзтвам за арганізацыю масавых беспарадкаў ды ўтрымліваецца ў віцебскім сьледчым ізалятары.