Гэнік Лойка пасьля арышту: буду далей бараніць мову
https://spring96.org/be/news/61549
2013
2013-02-26T08:49:42+0300
2013-02-26T08:49:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Зь менскай турмы на Акрэсьціна пасьля 5-сутачнага арышту выйшаў скульптар Гэнік Лойка. Яго пакаралі за акцыю ў дзень роднай мовы каля гімназіі нумар 4.
Акцыю 21 лютага ў падтрымку роднай мовы суд
Фрунзэнскага раёна расцаніў як несанкцыянаваны пікет.
Пасьля выхаду з турмы Лойка заявіў «Свабодзе», што ўмовы ўтрыманьня там
былі прымальныя, а суседзі па камэры зь цікавасьцю выслухалі яго
расповяд пра дзень роднай мовы.
"Ад сваёй мэты я не адмаўляюся, буду далей змагацца
за родную мову",— заявіў Лойка.
Адразу пасьля выхаду з турмы ён накіраваўся ў менскі гарадзкі
суд — падаваць апэляцыю на рашэньне судзьдзі Фрунзэнскага райсуда
Алены Лапо, якая адмовіла яму ў прадстаўленьні перакладчыка.