viasna on patreon

У Бабруйску вуліцы могуць быць названы ў гонар рэпрэсаваных пісьменнікаў

2013 2013-02-05T11:13:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babruisk-vechar-pamiaci-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Помнік рэпрасаваным у Бабруйску.

Помнік рэпрасаваным у Бабруйску.

Грамадская актывістка Вольга Піманава атрымала дадатак да адказу на зварот у гарвыканкам. Нагадаем, у Бабруйску сабралі подпісы за наданне новым вуліцам імёнаў рэпрэсаваных пісьменнікаў Барыса Мікуліча і Сяргея Грахоўскага ў лістападзе мінулага года. Гэтую ідэю агучыў у лісце да Вольгі Піманавай праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі.

-На гэты раз адказ з аддзела архітэктуры быў напісаны па-беларуску, і гэта было вельмі прыемна, - адзначае Вольга Піманава. – На жаль, мне паведамілі, што час правядзення пасяджэння тапанімічнай камісіі пакуль невядомы. Гэта звязана з тым, што канчатковае фармаванне зямельных участкаў у адпаведнасці з праектам забудовы пакуль не завершана. Але мне яшчэ раз паабяцалі, што пажаданне групы бабруйчан аб наданні вуліцам імёнаў Мікуліча і Грахоўскага будзе ўлічана.

Грамадская актывістка адзначыла, што лічыць гэты адказ станоўчым, і не губляе надзеі, што гарадскія ўлады  прыслухаюцца да меркавання бабруйчан.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства