Збор сродкаў на лячэнне Аксаны Шаліма
Ганна Францаўна Шаліма, маці дзяўчыны, якая пацярпела падчас трагедыі на Нямізе ў 1999 годзе, адкрыла дабрачынныя рахункі для лячэння дачкі.
Амаль 14 гадоў мінчанка Аксана Шаліма змагаецца са страшным дыягназам - гіпаксічная энцэфалапатыя. З прычыны кіслароднага галадання і чэрапна-мазгавой траўмы ў яе парушаная праца галаўнога мозгу.
Пасля трагедыі дзяўчына перажыла клінічную смерць. Лекары падключылі яе да апарата штучнага дыхання. Дзевятнаццаць дзён яна знаходзілася ў коме, потым прыйшла да памяці. Але пасля перанесеных траўмаў перастала размаўляць. З часам Аксана навучылася зноўку хадзіць, але размаўляць яна не можа дагэтуль - толькі выдае асобныя гукі.
Ганна Францаўна, нядаўна распавёўшая пра жыццёвую трагедыю дачкі журналістам, звяртаецца па дапамогу да неабыякавых людзей у надзеі, што стан Аксаны можна палепшыць.
Рахункі для пералічэння грашовых сродкаў на лячэнне Аксаны Шаліма:
ААТ "Беларусбанк"
аддз. № 287 філіяла 500-МУ, г. Мінск, вул. Ясеніна-16.
Беларускія рублі: субкаррахунак № 6100006019063 код
601,
транзітны рахунак № 3819382101009
на дабрачынны рахунак № 000021.
ЕЎРА: субкаррахунак № 6111000001959 код 601,
транзітны рахунак № 3819382100000
на дабрачынны рахунак № 000010.
Даляры ЗША: субкаррахунак № 6111000001959 код 601,
транзітны рахунак № 3819382100000
на дабрачынны рахунак № 000099.