Шэйман прызначаны кіраўніком справамі прэзідэнта
Адпаведны загад Лукашэнка падпісаў сёння, вызваліўшы Віктара Шэймана ад пасады памочніка прэзідэнта па асаблівых даручэннях.
Віктар Шэйман нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Салтанішкі Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. Скончыў Благавешчанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 1975-1992 гг. служыў ва Узброеных Сілах на пасадах каманднага, палітычнага, камандна-штабнога складаў, у тым ліку ў Рэспубліцы Афганістан.
У 1990-1994 гг. быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, сакратаром Камісіі Вярхоўнага Савета па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і барацьбы са злачыннасцю.
У 1994-2000 гг. - Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі - памочнік Прэзідэнта па нацыянальнай бяспекі, дзяржаўны сакратар Рады Бяспекі - міністр унутраных спраў.
З 2000 г. - генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь.
У 2004-2006 гг. - Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У 2006-2008 гг. - Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
У 2009-2013 гг. - Памочнік Прэзідэнта па асобых даручэннях ў структуры Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі.
У студзені 2013 Шэйман быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі па асаблівых даручэннях. Але сёння пераведзены на іншую пасаду - кіраўніка справамі прэзідэнта.
Шэйман некаторы час быў у няміласці, пасля сваёй адстаўкі дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі ў ліпені 2008 года. Адстаўка рушыла ўслед на наступны дзень пасля нарады аб ходзе расследавання крымінальнай справы па факце выбуху ў Мінску 4 ліпеня. На нарадзе прэзідэнт заявіў Шэйману: "Не думаю, што вы павінны заставацца на гэтай пасадзе пасля інцыдэнту. Вы вінаватыя, перш за ўсё! Вы па даручэнні прэзідэнта не адзін год, а дзесяць гадоў арганізуеце падобныя мерапрыемствы. І нічога не зрабілі!"
Прозвішча Шэймана фігуруе ў Папярэднім заключэнні аб датычнасці вышэйшых службовых асоб Беларусі ў сувязі з фактамі знікненняў і (або) адвольных пакараньняў смерцю Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага.