viasna on patreon

Адміністратыўная камісія ў другі раз пакарала штрафам гомельскага праваабаронцу Анатоля Паплаўнага

2007 2007-02-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня адбылося новае паседжаньне адміністратыўнай камісіі па справе Анатоля Паплаўнага, абвінавачанага ў парушэньні ч.3 арт. 172 п.3 КаАП РБ (распаўсюд друкаваных выданьняў, вырабленых з парушэньнем устаноўленага парадку, змест якіх накіраваны на нанясеньне шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзянаў). Камісія ў першасным складзе пацьвердзіла прынятае раней рашэньне і зноў пастанавіла аштрафаваць сп. Паплаўнага на 5 базавых велічыняў.

Анатоль Паплаўны з пастановай ня згодны і зноў будзе яе абскарджваць.

Нагадаем, што 14 сьнежня ў Гомелі адміністратыўная камісія (у складзе: старшыня – Шышкоў М.А., сябры – Забіяка У.А., Бандарэнка А.Ю., Барысаў В.П., Таміловіч Г.В. і Брохіна І.А.) пакарала працаўніка Гомельскага завода пускавых рухавікоў Анатоля Паплаўнага за тое, што на ён нібыта распаўсюджваў незалежную газэту “Свабода”. Тады паседжаньне адбывалася без удзелу сп. Паплаўнага і прызнанала грамадзкага актывіста вінаватым у парушэньні ч.3 арт.172 КаАП і пакарала яго максімальным памерам штрафу, прадугледжаным дадзеным артыкулам, – 5 базавых велічыняў. Аднак 24 студзеня суд Савецкага раёну Гомелю адмяніў гэтае рашэньне, бо палічыў , што паседжаньне адміністратыўнай камісіі адбылося са шматлікімі парушэньнямі, накіраваў справу назад.

"Я лічу, што на гэты раз разгляд справы зноўку адбыўся з парушэньнямі, бо, па-першае, пратакол выняцьця друкаванай прадукцыі быў складзены ўчастковым міліцыянтам значна пазьней і ён сам паставіў подпісы за панятых, а па-другое, не даказаны факт таго, што інфармацыя, зьмешчаная ў газэце, наносіць шкоду дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку і г.д. Камісія гэта не ўлічыла, яе сябры заявілі, што не ў іх кампетэнцыі праводзіць экспертызу подпісаў і зьместу выданьня, а таму я, безумоўна, намераны дамагчыся адмены прынятага рашэньня," - пракаментаваў пастанову "Вясьне" Анатоль Паплаўны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства