viasna on patreon

Адміністрацыі навучальных установаў ня маюць права патрабаваць ад студэнта прадстаўляць зьвесткі асабістага характару

2007 2007-02-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Еўрапейскае радыё для Беларусі паступіла пытаньне ад студэнта:

Ці мае права дэканат патрабаваць ад студэнта такія звесткі, як месца працы бацькоў, іх хатнія, мабільныя тэлефоны, а таксама мабільны самога студэнта? (Цімафей, г. Мінск)

Адказ даў праваабаронца Алег Гулак: “Я не бачу падстаў, каб дэканат меў падставы ў абавязковым парадку патрабаваць такія звесткі. Любая інфармацыя пра асабістыя справы ёсць, натуральна, умяшаннем у асабістае жыццё. І чалавек мае права яго бараніць.

На маю думку, калі студэнты не ўпэўненыя, што гэта робіцца на іх карысць, а дэканат не можа ім гэта растлумачыць, то студэнты могуць адмовіцца даваць інфармацыю. На што спаслацца студэнту, каб адмовіцца?

Тут павінна быць крыху іншая логіка. Ёсць агульнае права на захоўванне асабістай інфармацыі. І для таго каб гэта права можна было парушыць, трэба на нешта спаслацца. Таму спасылкі павінен рабіць дэканат, а не студэнты. А студэнты могуць, ні на што не спасылаючыся, проста адмовіць.”

Гэтую ж думку пацвярджае дэкан Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Танка Аляксандр Лугоўскі:

“Гэта зусім не абавязковая справа. Проста бываюць жа выпадкі, калі трэба з чалавекам хутка звязацца. Ніхто не прымушае, бо мы разумеем, што гэта асабістае.”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства