Медыкаў прымусова падпісваюць на “Слонімскі веснік”
https://spring96.org/be/news/60068
2012
2012-12-19T15:34:01+0300
2012-12-19T15:34:01+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/slonimski-vesnik-kand.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галоўны ўрач Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы Юрый Пяцельскі загадаў усім загадчыкам аддзяленняў бальніцы выпісаць раённую газету “Слонімскі веснік” на 2013 год – па пяць асобнікаў на аддзяленне.
Загадчыкі аддзяленняў думалі, дзе ўзяць грошы на выкананне гэтага загаду. І не знайшлі іншага спосабу, як пайсці ў складчыну - загадчыкі аддзяленняў, дактары і малодшы медперсанал цяпер збіраюць грошы на падпіску. Такім чынам, са студзеня на кожнае аддзяленне бальніцы паштальён будзе прыносіць па пяць асобнікаў “Слонімскага весніка”. Тым часам на незалежную “Газету Слонімскую” падпісацца немагчыма, бо яна па-ранейшаму не ўключана ў рэспубліканскі падпісны каталог “Белпошты”.