viasna on patreon

26 актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Згуртаваньне беларускіх студэнтаў” былі затрымныя супрацоўнікамі міліцыі 11 лютага

2007 2007-02-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 лютага пад Менскам адбылася нефармальная сяброўская сустрэча сябоаў грамадзкай арганізацыі “Згуртаваньне беларускіх студэнтаў”, якая была ліквідаваная ўладамі ў 2003 годзе. Каля 30 чалавек моладзі сабраліся ў аднаго з сяброў у прыватным доме ў вёсцы Лугавая Слабада. Неўзабаве ўварваліся спецназаўцы, міліцынты і людзі ў цывільным. Свае дзеяньні супрацоўікі праваахоўных органаў патлумачылі тым, што да іх паступіла ананімная інфармацыя пра тое, што ў месцы правядзеньня сустрэчы нібыта знаходзіцца выбуховае прыстасаваньне.

Па зьвестках Радыё Свабоды, спачатку актывістаў ЗБС трымалі ў адным пакоі, і міліцыянты казалі ім, што яны не затрыманыя. Але пасьля таго, як былі перапісаныя ўсе прозьвішчы актывістаў, іх адвялі ў аўтазак і даставілі ў райаддзел міліцыі Менскага раёну.

Пасьля таго, як з кожнага ўзялі пісьмовыя тлумачэньні, зьнялі на відэа і правялі дакціласкапію, затрыманых адпусьцілі без складаньня пратаколаў аб правапарушэньні.

Нагадаем, што 4 лютага на прыватнай кватэры былі затрыманы 27 сябраў арганізацыі "Малады Фронт", пад час правядзеньня Цэнтральнай Рады арганізацыі. Зьмітра Хведарука і Алега Корбана трое сутак трымалі ў сьледчым ізалятары КДБ. На сёньняшні дзень яны маюць статус падазраваных у крымінальнай справе за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства