Актывісты дэмакратычных арганізацыяў і партыяў 10 лютага ўшанавалі памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага
Вандроўка берасьцейскай моладзі ў мястэчка Дамачава была прымеркаваная да 169я ўгодкаў з дня народзiнаў Кастуся Калiноўскага, арганiзатара нацыянальнавызваленчага паўстаньня на беларускiх землях у 1863 годзе. Берасцейшчына прымала чынны ўдзел у паўстаньнi: сотнi прадстаўнiкоў мясцовай шляхты i сялян далучылiся да паўстанцкага руху, дзясяткi баёў i сутычак з расейскiмi войскамi адбылiся на Берасцейскiх землях. Але падзеi тых часоў старанна вынiшчаюцца з памяцi беларусаў. Адзiны помнiк, якi нагадвае пра тыя часы ўсталяваны на тэрыторыi Касьцёла Св. Антонiя ў мястэчку Дамачава ў 40 кiламетрах ад абласнога цэнтру. Тут, каля вёскi Чэрск адбылася бойка аднаго з паўстанцкiх атрадаў Калiноўскага з рэгулярнымi войскамi расейцаў. Атрад быў разбiты. У памяць аб гэтай падзеi у 1920я гады польскiя ўлады усталявалi помнiк у выглядзе крыжа.
10 лютага дэмакратычная моладзь, прадстаўнiкi цэлага шэрагу арганiзацыяў Берасьця наведалi памятныя мясьцiны. У касьцёле Св. Антонiя грэкакаталiцкi святар Айцец Андрэй адслужыў малебен за беларускi народ, гiсторык Наста Іллiна зрабiла невялiчкi экскурс у гiсторыю паўстаньня на Берасьцейшчыне, а старшыня парафiяльнага камiтэта Дамачава сп. Яўген Гамзюк распавёў пра гiсторыю выратаваньня крыжа ад зьнiшчэньня савецкiмi ўладамi ў 60я гг.
Ля памятнага крыжа моладзь усталявала лампадкi i ўсклала белчырвонабелыя кветкi, паведаміў dzedzich.org