viasna on patreon

Барысаў: пададзены заяўкі на правядзенне чатырох пікетаў у гадавіну Плошчы

2012 2012-12-06T12:06:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ploshcha-20.12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чатыры сябры Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі падалі ў мясцовы райвыканкам заяўкі на правядзенне пікетаў 19 снежня.

Як гаворыцца ў заяўках, мэтай пікетаў з'яўляецца «актуалізацыя праблемы закрытага характару прыватызацыі дзяржуласнасці ў Беларусі без кантролю з боку грамадства ў кантэксце адсутнасці ў краіне сумленных і свабодных выбараў, інфармаванне грамадзян аб падзеях 19 снежня 2010 года і пра кампанію «За сумленныя выбары без Лукашэнкі» . Лозунг мерапрыемства: “Скралі выбары, каб прадаць краіну”.

Для правядзення пікетаў заяўнікамі выбраны тры месцы, у якіх заўсёды шмат гараджан: гарадскі Палац культуры, гарадскі Дом быту і універмаг «Веста». Чацвёрты пікет вырашана праводзіць у дазволеным выканкамам месцы для масавых мерапрыемстваў - за заходняй трыбунай гарадскога стадыёна, дзе людзей амаль не бывае.

Увесну гэтага года барысаўскія сябры АГП падавалі чатыры заяўкі на правядзенне пікетаў пад лозунгам "За сумленныя выбары без Лукашэнкі". Усе заяўкі былі адхіленыя Барысаўскім райвыканкамам.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства