viasna on patreon

Праваабаронцы заклікаюць падпісаць онлайн петыцыю ў падтрымку будаўніцтва новай паліклінікі ў Салігорску

2012 2012-11-27T08:39:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/valabueu-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cябра БХК у Салігорску Аляксей Валабуеў

Cябра БХК у Салігорску Аляксей Валабуеў

Да кампаніі ў абарону права на даступнае медыцынскае абслугоўванне далучыліся салігорскія праваабаронцы.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў сталіцы шахцёраў дэмакратычныя актывісты пачалі інфармацыйную кампанію ў падтрымку будаўніцтва новай гарадской паліклінікі. І мясцовыя праваабаронцы ўжо збіраюць подпісы. Зрэшты, робяць яны гэта праз Сеціва, з дапамогай глабальнай платформы онлайн петыцыяў Change.org.

- У сваёй дзейнасці больш увагі мы надаем грамадзянска-палітычным правам, але гэтым разам вырашылі не заставацца ў баку і ад сацыяльных правоў жыхароў нашага гораду, - кажа салігорскі прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэту Леанід Мархотка. - Фактычна, праз адсутнасць другой паліклінікі парушаецца права салігорцаў на ахову здароўя. Шматгадзінныя начныя чэргі па талоны да медыцынскіх спецыялістаў для многіх хворых і часам ужо зусім немаладых людзей уяўляюцца сапраўдным катаваннем.

Пра абраны сродак у выглядзе онлайн петыцыі для барацьбы за правы салігорцаў распавядае мясцовы сябра БХК Аляксей Валабуеў:

- Свет не стаіць на месцы, і мы мусім крочыць з ім у ногу. Гэткая форма ўплыву на ўлады падаецца нам досыць эфектыўнай. Патрабаванне кожнага падпісанта пад петыцыяй будзе аўтаматычна накіравана праз электронную пошту адказным за вырашэнне дадзенага пытання чыноўнікам. Пад петыцыяй можна падпісацца цягам двух месяцаў і ўвесь гэты час улады будуць атрымліваць нагадванні аб неабходнасці забяспечыць салігорцам права на ахову здароўя праз будаўніцтва новай паліклінікі.

Праваабаронцы не хапаюць зорак з неба і плануюць за гэты час накіраваць у мясцовы выканкам, Міністэрства аховы здароўя ды Палату прадстаўнікоў патрабаванні 250 падпісантаў пад петыцыяй. Далучыцца да петыцыі можа кожны ахвотны. Зрабіць гэта можна па наступнай спасылцы: Петыцыя ў падтрымку будаўніцтва новай паліклінікі ў Салігорску

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства