viasna on patreon

У Магілёве абмеркавалі, як журналістам сябе паводзіць у канфліктных сітуацыях

2012 2012-11-26T16:15:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magil-baj-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 лістапада ў Магілёве ў грамадскім цэнтры “Кола” адбылася прэзентацыя дапаможніка па бяспецы для беларускіх журналістаў “У зоне рызыкі” і дакументальнага фільма ўкраінскага кінарэжысёра Ігара Чайкі “Бяспека журналістаў. Украінскі практыкум”.

Прэзентацыя была прымеркаваная да Міжнароднага дня за спыненне беспакаранасці злачынстваў супраць журналістаў, які адзначаецца з 2011 года па ініцыятыве Міжнароднай асацыяцыі ў абарону свабоды слова (IFEХ). У межах мерапрыемства адбыўся тэматычны “круглы стол” на тэму журналісцкай бяспекі, удзел у якім прынялі больш за дваццаць журналістаў і грамадскіх актывістаў з розных рэгіёнаў Магілёўскай вобласці, а таксама супрацоўнікі мінскага офіса ГА “БАЖ” .

У якасці госця на журналісцкім мерапрыемстве ў Магілёве прысутнічаў украінскі журналіст і кінарэжысёр Ігар Чайка, які зрабіў для журналістаў Магілёўшчыны прэзентацыю свайго фільма, прысвечанага пытанню бяспекі журналістаў - “Бяспека журналістаў. Украінскі практыкум”. Неабходна адзначыць, што прэзентацыя гэтага фільма ў Магілёве стала першай на тэрыторыі Беларусі.

Намеснік старшыні ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец прэзентаваў для прысутных дапаможнік па бяспецы для беларускіх журналістаў “У зоне рызыкі”. Ён адзначыў, што БАЖ зараз робіць упор не на небеспакаранасці злачынстваў супраць журналістаў, а на менавіта забеспячэнне бяспекі журналістаў, каб злачынствы супраць іх наогул не адбываліся. Андрэй Бастунец распавёў пра тое, што ў дапаможніку ў “Зоне рызыкі” сабраныя матэрыялы пра досвед тых журналістаў, якія самі непасрэдна сутыкаліся з пераследам, пагрозамі і ціскам. У дапаможніку даюцца канкрэтныя парады, як журналістам сябе паводзіць у канфліктных сітуацыях.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні, як патрэбна дзейнічаць у выпадку ціску альбо пагроз, падзялілісь уласным досведам, паслухалі парады супрацоўнікаў офіса ГА “БАЖ” і свайго ўкраінскага калегі.   

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства