viasna on patreon

Суд над Міколам Уласевічам працягнецца заўтра

2012 2012-11-20T16:37:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

На 21 лістапада, на 15-ю гадзіну дня, прызначана чарговае, ужо трэцяе, паседжанне Астравецкага раённага суду, на якім мусяць быць разгледжаны аб’яднаныя ў адну вытворчасць скарга Мікалая Уласевіча на дзеянні органу, які вядзе ў дачыненні да яго адміністратыўны працэс паводле артыкулу 22.9. Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях (які ўжо фактычна спынены) і яшчэ адна адміністратыўная справа паводле артыкулу 23.4 КаАП (непадпарадкаванне службовым асобам пры выкананні імі сваіх абавязкаў).

Мікола Уласевіч перакананы, што апошняя справа сфабрыкаваная тым жа самым Астравецкім РАУС з прычыны помсты за тое, што ён наважыўся абскарджваць першапачатковыя дзеянні міліцыі. Грамадскі актывіст, які толькі выйшаў з шпіталю, лічыць, што суд плануецца хуткі і кароткі, і не спадзяецца на аб’ектыўны разгляд справы.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства