viasna on patreon

Грамадскі актывіст Мікола Уласевіч звярнуўся ў суд

2012 2012-10-24T08:11:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

 23 кастрычніка грамадска-палітычны актывіст з мястэчка Варняны Мікола Уласевіч падаў у Астравецкі раённы суд скаргу на дзеянні службовых асобаў, якія вядуць у дачыненні да яго адміністрацыйны працэс.

Нагадаем, што за два дні да асноўнага дня выбараў, увечары 21 верасня, Уласевіч быў затрыманы міліцыянтам у цывільным па прозвішчы ці то Юшкевіч, ці то Юркевіч. Крыху пазней былі выкліканы іншыя міліцыянты і Уласевіча завезлі ў РАУС. У дачыненні да затрыманага былі праведзены санкцыянаваныя пракурорам Астравецкага раёну асабісты вобшук, а таксама дагляд ягонага аўтамабіля і жытла. Спачатку Уласевічу інкрымінавалі нібыта распаўсюд агітацыйных матэрыялаў, якія не адпавядаюць заканадаўству. Але затым, калі стала відавочнай абсурднасць гэтага абвінавачвання, была прызначана экспертыза друкаванай прадукцыі. Вынікаў экспертызы дагэтуль няма, але Уласевіча рэгулярна наведваюць прадстаўнікі міліцыі і спрабуюць скласці на яго новыя пратаколы нібыта за адміністрацыйнае парушэнне. Пры тым службовыя асобы адмаўляюцца прадставіць Уласевічу ўсе матэрыялы адміністрацыйнай справы для азнаямлення і вывучэння.

У сваёй скарзе Уласевіч называе прозвішчы службовых асобаў, якія на яго думку перавысілі свае паўнамоцтвы – супрацоўнікі міліцыі Г. Г. Барадзевіч, А. А. Кандратовіч, Каспяровіч, начальнік мясцовага РАУСу Уладзімір Квач, пракурор Астравецкага раёну Аляксандр Марцінчык.

Мікалай Уласевіч звяртае ўвагу на шматлікія працэсуальныя парушэнні службовых асобаў пры вядзенні гэтага адміністрацыйнага працэсу, прыводзіць канкрэтныя прыклады парушэння дзейнага заканадаўства. Актывіст просіць Астравецкі раённы суд здзейсніць меры па праверцы пададзеных фактаў, прыпыніць на перыяд разгляду скаргі выкананне дзеянняў і рашэнняў, што абскарджваюцца, а ў далейшым задаволіць яго скаргу і прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія дапусцілі перавышэнне сваіх службовых паўнамоцтваў і парушылі заканадаўства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства