viasna on patreon

Хочаш судовае справаводства па-беларуску – плаці за перакладчыка

2012 2012-11-07T15:16:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/housha-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Сяргей Гоўша (Баранавічы)

Праваабаронца Сяргей Гоўша (Баранавічы)

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша 6 лістапада атрымаў адказ за подпісам першага намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама А.І. Гушчына.

Вось ўжо чацверты месяц грамадскі актывіст дамагаецца ў Баранавіцкім гарадскім і абласным судах справаводства па сваім адміністратыўным працэсе на беларускай мове. Аднак суддзі Петрыў В.А. і Кміта А.М. упарта дасылаюць Сяргею Гоўшу ўсе неабходныя дакументы на рускай мове, нягледзячы на тое, што ён пісьмова і ў вуснай форме просіць суддзяў дасылаць лісты па-беларуску.

Таму 24 кастрычніка Сяргей Гоўша накіраваў скаргу ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама і прасіў абавязаць суд Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы і Брэсцкі абласны суд выслаць усе судовыя дакументы ў перакладзе на беларускую мову.

У адказе з Брэсцкага ўпраўлення юстыцыі паведамляецца, што ў адпаведнасці з арт. 13 Кодэкса РБ “Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў РБ” судаводства і справаводства ў судах вядуцца на беларускай або рускай мовах. Як даводзіць чыноўнік з упраўлення юстыцыі, у выпадку, калі вы не ў поўнай меры валодаеце рускай мовай, вы маеце права карыстацца паслугамі перакладчыка за свой кошт (!!!).

– Я катэгарычна не згодны з такім адказам, бо арт.17 і арт. 50 Кастытуцыі РБ даюць мне права карыстацца беларускай мовай і выбіраць мову зносін, а дзяржаўныя чыноўнікі, у адпаведнасці з арт.5 “Закона аб мовах”, павінны адказваць на той мове, на якой да іх звярнуліся. Таму я маю намер скардзіцца і дабівацца праўды цяпер ужо ў Міністэрстве юстыцыі, – паведаміў Сяргей Гоўша.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства