viasna on patreon

У Бабруйску маліліся за ахвяраў рэпрэсій

2012 2012-10-29T13:35:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-malitva-repr-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйску 29 кастрычніка мясцовыя грамадскія актывісты адзначаюць Дзень памяці ахвяраў рэпрэсій. Нагадаем, што вечарам на офісе АГП пройдзе тэматычная вечарына, а з раніцы некалькі чалавек наведалі сабор Святога Мікалая. Тут бабруйчане замовілі службу па ахвярам рэпрэсій, пакінулі запіскі.

-Мы памаліліся за загінулых ахвяраў рэпрэсій, - расказала грамадская актывістка Галіна Смірнова, -- а таксама за тых, хто сутыкнуўся з ціскам з боку ўлады сёння, за тых хто, знаходзіцца ў зняволенні.

Далей маршрут бабруйчан пралягаў да помніка ахвярам рэпрэсій, на плошчу Перамогі. Яны прынеслі сюды свечкі, запаленыя ў царкве.

-У мінулым годзе за запаленыя свечкі затрымалі нашу моладзь, іх пасля гэтага судзілі, яны адчулі моцны маральны ціск. Але сёння прайшло без перашкодаў і мы змаглі ўшанаваць памяць нашых продкаў”, - адзначыла Галіна Смірнова.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства