viasna on patreon

Улады пагражаюць старобінцам штрафамі за скаргі на "чупакабру"

2012 2012-10-26T11:32:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/starobin-chupakabra.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Для ахвяраў так званай старобінскай чупакабры страта хатняй жывёліны сталася не адзінай праблемай. Пасля шэрагу тэлерэпартажаў аб надзвычайных падзеях у Старобіне, мясцовыя ўлады ды прадстаўнікі Цэнтру гігіены і эпідэміалогіі актыўна ўзяліся за вырашэнне надзённага пытання. Вось толькі падыход апынуўся не зусім стандартным.

Салігорскія праваабаронцы атырмалі шэраг скаргаў ад жыхароў Старобіна на нечаканыя захады раённага кіраўніцтва на ніве змагання з невядомай істотай. Высветлілася, што жыхары, якія найбольш пацярпелі ад міфічнай “чупакабры” і актыўна скардзіліся з гэтай нагоды чыноўнікам, апынуліся пад дадатковым ціскам з боку ўладаў. Цяпер іх прыватныя падворкі чакае праверка санітарных службаў. Найвялікшы шок атрымалі ўладальнікі тых самых гаспадарчых самабудаў на ўскрайку Старобіна, у якіх мясцовыя жыхары доўгія гады ўтрымліваюць жывёлаў і якія сталі першымі ахвярамі “чупакабры”. Пад пагрозаю штрафаў чыноўнікі загадалі старобінцам зруйнаваць гэтую маёмасць.

Што да пошукаў невядомага драпежніка, дык злавіць яго дагэтуль не атрымалася, паведамляюць мясцовыя праваабаронцы. Зрэшты, за апошні тыдзень фактаў згубы хатніх жывёлінаў у Старобіне зафіксавана не было.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства