Галоўнаму рэдактару “Arche” пагражае крымінальная справа
Справа супраць часопісу Arche – палітычны заказ з мэтай знішчыць выданне, лічыць яго заснавальнік. Паводле Андрэй Дынько, беларускія ўлады шукаюць любую прычыну, каб спыніць выхад незалежнага альманаха.
У прыклад сваіх слоў Андрэй Дынько прыводзіць сюжэт, паказаны некалькі дзён таму па Беларускім тэлебачанні. Дзяржаўная прапаганда назвала выданне сумнеўным і экстрэмісцкім.
Размова щ сюжэце ішла пра нумар, афіцыйна выдадзены ў 2008-м годзе, што змяшчаў перадрукі тэкстаў сусветна вядомых вучоных.
- Спачатку гаварылася, і мне гаварылася на гутарцы ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў, што гэта чыста эканамічная справа. Цяпер жа з гэтага рэпартажу мы даведваемся, што, аказваецца, гэты часопіс быў экстрэмісцкім, аказваецца, у яго сумнеўны змест. Высновыя, якія робіць там журналіст, дазволю сабе меркаваць, гэта не ягоныя высновы, даюць падставы думаць, што гаворка ідзе пра спробу разгрому выдання. Разгрому інтэлектуальнага асяродка Arche. Шукаецца толькі спосаб, якім чынам гэта зроабіць.
Паводле дзяржаўнага тэлебачання, перадрукі тэкстаў ізраільскіх, амерыканскіх і нямецкіх вучоных у Arche былі накіраваныя на паўторную экспертызу. З гэтага Андрэй Дынько робіць выснову, што першая экспертыза была цалкам на баку выдаўцоў часопіса.
Пераслед Arche распачаўся 14 верасня бягучага года. На дадзены момант падрыхтаваныя ўжо два новыя нумары выдання, якія не могуць быць надрукаваныя з-за блакавання рахунка ўладамі.
* * *
На Валерыя Булгакава можа быць заведзена крымінальная справа за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Па словах выконваючага абавязкі галоўнага рэдактара часопіса “Arche” Алеся Пашкевіча, дэпартамент фінансавых расследаванняў працягвае праверку ў дачыненні былога кіраўніка выдання.
Па словах Пашкевіча, следчыя штодзённа выклікаюць на допыт самога Булгакава, а таксама іншых супрацоўнікаў выдання. Пытанні на допытах тычацца гаспадарчай дзейнасці “Arche”, а таксама канфіскаваных у былога рэдактара кніг.
- Прадстаўнікі Дэпартамента фінансавых раследаванняў наведалі друкарню, у якой апошнія гады друкаваўся часопіс “Arche”, пасля была праверка дакументаў, з-за чаго і разгарнулася такая справа эканамічнага характару па абвінавачванні, якое яшчэ афіцыйна не прад'яўлена. Але падчас апытання супрацоўнікаў часопіса “Arche” стала вядома, што будзе прад'яўлена абвінавачванне ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. На гэты час выкліканы на допыт Валерый Булгакаў; бухгалтар часопіса Алена Казлова і асабіста я некалькі разоў пабывалі на гэтых самых апытаннях.
На думку Алеся Пашкевіча, пераслед Валера Булгакава носіць выключна заказны характар. Выконваючы абавязкі галоўнага рэдактара “Arche” не выключае, што чарговая палітычная справа можа быць даведзена да судовага разгляду.