Аднаполыя адносіны паміж жанчынамі Лукашэнка ўспрымае са шкадаваннем, паміж мужчынамі — вельмі негатыўна
Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю брытанскай газеце "Індэпендэнт" выказаў
сваё меркаванне аб аднаполых шлюбах. Тэлеверсія інтэрв`ю была паказаная
вечарам 24 кастрычніка ў эфіры канала "Беларусь 1".
"Што да мужчыны і жанчыны — гэта натуральна, гэта нармальна. Гэта
класіка, я чалавек класічны ў гэтым. Таму гэта нармальна. Ствараюцца
сем`і, а галоўная мэта стварэння сям`і — гэта нараджэнне дзяцей", —
патлумачыў Лукашэнка.
"Што да жанчына — жанчына, я ўжо дзесьці гаварыў аб гэтым: гэта наша
мужыкоў віна, што жанчына сёння жанчыне замяніла мужчыну. Гэта наша
віна. Таму я шкадую. Мы няздольнымі апынуліся мужыкамі для некаторых
жанчын. Тое, што яны ў нас павінны былі знайсці, яны пачалі шукаць у
жанчыне. Таму я са шкадаваннем успрымаю гэтае лесбіянства. Гэта кепска,
але я не асуджаю", — сказаў ён, адказваючы на пытанне карэспандэнта
брытанскай газеты, якая праводзіць кампанію ў падтрымку шлюбаў.
"А вось што тычыцца мужыкоў, я кажу: барані Божа! Гасподзь з імі! Я
нідзе ініцыятыўна не абмяркоўваю і больш таго, не асуджаю іх. Таму што
пакуль гэта за мяжой майго разумення. Таму, калі не разумееш, навошта
лезці ў гэтую праблему і ў гэтую тэму. Але я кажу прама, што цяпер я
гэта не ўспрымаю. Больш таго, я калі гэта і ўспрымаю, то вельмі
негатыўна, я гэта лічу вельмі ненармальна. Але яшчэ раз кажу крытэрый —
калі гэта нармальна, то чаму няма дзяцей?" — патлумачыў Лукашэнка.