viasna on patreon

Зміцеру Дашкевічу суд дадаў год калоніі (дапоўнена)

2012 2012-08-28T16:34:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkevich_zm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Дашкевіч

Зміцер Дашкевіч

Суд па новай крымінальнай справе супраць лідэра «Маладога фронту» Зьміцера Дашкевіча прызначаны на 28 жніўня ў папраўчай калоніі № 13 у Глыбокім. Пасяджэньне пройдзе ў закрытым рэжыме.

Дашкевіча вінавацяць у непадпарадкаваньні адміністрацыі папраўчай установы (ч. 1, арт. 411 КК РБ). Палітвязню могуць дадаць да года турмы.

24 сакавіка 2011 году Зміцера Дашкевіча пакаралі двума гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму нібыта за тое, што 18 снежня 2010 году  ён разам з сябрам Эдуардам Лобавым  зьбілі двух жыхароў Менску.
Вядома, што пракуратура назьбірала супраць яго каля 40 сьведак. Гэта і міліцыянты, і зняволеныя калоніі. Ад паслуг адваката ён адмовіўся сам.

***

Суд па новай крымінальнай справе супраць лідэра «Маладога фронту» Зьміцера Дашкевіча, які адбыўся ў Глыбоцкай калоніі выяздным судом Глыбоцага раёна,  дадаў палітвязню  1 год калоніі па арт 411 КК РБ “непадпарадкаваньне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”, што з'яўляецца максімальным прысудам. Пры гэтым, ў гэты год залічаныя тыя 4 месяцы, якія мусіў Зьміцер яшчэ адбыць паводле ранейшага прысуду. Такім чынам, калі ўсё будзе добра, ён выйдзе на волю 28 жніўня 2013 годзе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства