viasna on patreon

У Віцебску затрымалі удзельнікаў акцыі салідарнасьці

2006 2006-11-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 лістапада а 18-й гадзіне мясцовая моладзь сабралася каля помніка Ўладзімеру Караткевічу. Хлопцы і дзяўчаты запалілі сьвечкі і зьбіраліся прасьпяваць гімн “Магутны Божа”, калі да іх падышлі міліцыянты.

Напачатку міліцэйскі патруль пацікавіўся, што адбываецца, і пакінуў моладзь. Аднак неўзабаве зьявіліся супрацоўнікі Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі на чале з начальнікам аддзелу аховы правапарадку Аляксеем Шаховічам, паведаміла Радыё Свабода.

У прысутных пачалі правяраць дакумэнты і перапісваць асабістыя зьвесткі. Мясцовага праваабаронцу Леаніда Сьвеціка, журналіста радыё “Рацыя” Вадзіма Баршчэўскага і старшыню абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастуся Смолікава затрымалі, бо у іх не было з сабою пашпартоў.

Яны далі тлумачэньні ў Кастрычніцкім РАУС. Супрацоўнікі Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі праверылі па кампутарнай базе асабістыя дадзеныя затрыманых: журналіста радыё “Рацыя” Вадзіма Баршчэўскага, праваабаронцы Леаніда Сьвеціка і старшыні абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастуся Смолікава. Пазьней міліцыянты прывялі яшчэ аднаго затрыманага – моладзевага актывіста Сьцяпана Кудзянава, ягоныя асабістыя дадзеныя таксама занатавалі.

Ніякіх пратаколаў у пастарунку складаць ня сталі, аднак выказалі сваё незадавальненьне паводзінамі затрыманых: Сьвеціка, Смолікава і Баршчэўскага абвінавацілі ў падбухторваньні моладзі да парушэньня грамадзкага парадку.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства