viasna on patreon

Маладэчна: імаверны кандыдат ад улады – старшыня райвыканкама

2012 2012-07-10T09:49:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/damacenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле крыніцаў, якія пажадалі застацца ананімнымі, маладэчанскія ўлады рыхтуюць у якасці кандыдата ў Палату прадстаўнікоў старшыню райвыканкама Фёдара Дамаценка. Ён будзе вылучацца па Маладэчанскай гарадской выбарчай акрузе №70. Гэта інфармацыя выглядае цалкам верагодна на фоне рэзкага павышэння ўвагі мясцовых афіцыйных СМІ да асобы “мэра”, што паспелі заўважыць нават неангажаваныя палітычна маладэчанцы.

Яшчэ двух гадоў не прайшло, як жодзінец Фёдар Дамаценка, былы намеснік генеральнага дырэктара БелАЗа, быў прызначаны старшынём Маладэчанскага райвыканкама. Падобна, што ўжо спачатку прызначэння Дамаценку рыхтавалі да далейшай кар’еры, бо прыйшоў у Маладэчна ён акурат напярэдадні “Дажынак”. І зараз дадатныя наступствы гэтага мерапрыемства дзяржаўныя прапагандысты стараюцца выставіць як дасягненні спадара Дамаценкі.

Акрамя таго, нядаўна ён праславіўся як ініцыятар прызначэння Дня горада. Дарэчы, па словах самога старшыні, дата гэтага свята была вызначана ў выніку грамадскага абмеркавання, але маладэчанскія грамадскія актывісты пра абмеркаванне нічога не чулі.

Ці пройдуць сёлета выбары на Маладэчанскай выбарчай акрузе безальтэрнатыўна – пакуль невядома. Але актыўнасці дэмакратычнага лагера яшчэ не назіраецца. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства