viasna on patreon

Скаргу Валянціна Стэфановіча ўсё ж такі разгледзяць у судзе

2012 2012-07-04T15:50:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefanovichvalancinracyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч на Беларускім Радыё Рацыя

Валянцін Стэфановіч на Беларускім Радыё Рацыя

Праваабаронца атрымаў позву на 16 ліпеня. Разглядаць скаргу будзе суддзя Цэнтральнага раёна Алена Сямак. Амаль чатыры месяцы спатрэбілася ёй, каб прызначыць дату разгляда.

Да 13 ліпеня суддзя Сямак, разам з сакратаркай, знаходзіцца ў адпачынку. Пра гэта Валянцін Стэфановіч даведаўся з канцэлярыі суда. З часу падачы скаргі праваабаронцы мінула амаль чатыры месяцы. За гэты час Дэпартамент па грамадзянству і міграцыі  Міністэрства ўнутраных спраў  прызнаў сваю памылку аб унясенні Валянціна Стэфановіча ў базу дадзеных грамадзянаў РБ, якім часова абмежаванае права выезду з Рэспублікі Беларусь, спаслаўшыся пры гэтым на тэхнічны збой у базе дадзеных. Аднак Стэфановіч па-ранейшаму не можа пакінуць межы краіны да завяршэння праверкі базы дадзеных.

Праваабаронца падаў скаргу з патрабаваннем распачаць дысцыплінарную вытворчасць супраць суддзі Алены Сямак у Вярхоўны суд, Міністэрства юстыцый і Адміністрацыю прэзідэнта. Зараз Валянцін Стэфановіч чакае адказ на гэтыя звароты.

Скарга на неправамернае ўключэнне Валянціна Стэфановіча ў базу невыяздных будзе разглядацца ў судзе Цэнтральнага раёна 16 ліпеня ў 14.30. Цікава,што ў гэты ж дзень суддзя Сямак разгледзіць скаргу старшыні Беларускага хельсінскага камітэта Алега Гулака, які таксама апынуўся ў базе невыяздных. Ягоны калега, праваабаронца Гары Паганяйла, ужо аспрэчыў забарону на выезд з краіны.

Нагадаем, што 11 сакавіка бягучага года пры пераездзе дзяржаўнай мяжы ў памежным пераходзе “Каменны лог” Валянціну Стэфановічу было адмоўлена ў праве выезда з Рэспублікі Беларусь. Паводле тлумачэнняў начальніка памежнай службы, пашпартныя звесткі праваабаронцы значацца ў банку дадзеных аб грамадзянах РБ, права якіх на выезд з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства