viasna on patreon

Вярхоўны суд адмовіў інваліду Марозаву пакараць душыцеляў-міліцыянтаў

2012 2012-06-26T14:28:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marozauzbiccio06.07.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Менчука Уладзіміра Марозава людзі ў цывільным душылі да страты прытомнасці 6 ліпеня ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі

Менчука Уладзіміра Марозава людзі ў цывільным душылі да страты прытомнасці 6 ліпеня ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі

Вярхоўны суд разгледзеў скаргу Уладзіміра Марозава на адмову ва ўзбуджэньні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія ледзьве не задушылі хворага інваліда 6 ліпеня 2011 года.

У сваім адказе намесьнік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Валерый Калінковіч піша, што “з матэрыялаў праверкі вынікае, што вы не затрымліваліся, у аддзяленьне міліцыі для правядзеньня разбіральніцтва не дастаўляліся, за медыцынскай дапамогай ва ўстановы аховы здароўя не звярталіся. Дадзеных, што вам былі нанесеныя цялесныя пашкоджаньні, матэрыялы праверкі не ўтрымліваюць. Такім чынам, у ходзе праведзенай праверкі вашыя довады аб прымяненьні супрацоўнікамі міліцыі у дачыненьні да вас фізічнай сілы, не знайшлі свайго падцверджаньня”.

Цяжка зразумець логіку гэтага адказу, паколькі ў інтэрнэце можна праглядзець дзесяткі фотаздымкаў, дзе выразна бачныя гвалтоўныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным.

Нагадаем, 12 студзеня суд Першамайскага раёну Менска адмовіў у задавальненні скаргі Уладзіміра Марозава на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія без аніякіх падстаў ледзьве не задушылі хворага на цукровы дыябет інваліда.

Суддзя Алена Ананіч, разгледзеўшы скаргу Уладзіміра Марозава, прызнала абгрунтаванымі матэрыялы праверкі, праведзенай пракуратурай Першамайскага раёну Менска па факце ўжывання фізічнай сілы супраць інваліда супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным.

6 ліпеня 2011 года інваліда Уладзіміра Марозава людзі ў цывільным душылі да страты прытомнасьці ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі. У гэты дзень у сталіцы адбывалася акцыя пратэсту, якую пазней назвалі “маўклівай”. Ад таго часу Марозаў дамагаецца справядлівага разгляду гэтага злачынства. У адказ – адны адпіскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства