viasna on patreon

Сайт у падтрымку Сяргея Каваленкі

2012 2012-06-18T17:32:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka-syd-9s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Офіс еўрадэпутата ад Польшчы Марэка Мігальскага запусціў сайт кампаніі салідарнасці з Сяргеем Каваленкам - www.freekavalenka.org.

Акрамя дэталёвай інфармацыі пра справу Каваленкі і аб кампаніях, акцыях і ініцыятывах, якія прымаюцца па яго справе, на сайце змешчана петыцыя беларускім уладам  з патрабаваннем рэабілітаваць і вызваліць гэтага палітвязьня - www.change.org / freekavalenka.

Аўтарамі петыцыі сталі разам з еўрадэпутатам Марэк Мігальскі, жонка Сяргея Каваленкі, Алена і Уладзімір Букоўскі - расійскі пісьменнік, палітычны і грамадскі дзеяч, самы вядомы савецкі дысыдэнт, які ў 60-70 гг падвяргаўся рэпрэсіям з боку ўладаў - у турмах і на прымусовым лячэнні правёў 12 гадоў.

Кампанію падтрымалі ўжо некаторыя міжнародныя арганізацыі: Libereco - Partnership for Human Rights, Free Belarus Now, Change.org, Беларускі Трыбунал, агульнарасійскага руху «За правы чалавека», Еўрапейская Беларусь.

На сайце www.freekavalenka.org можна таксама прачытаць заявы тых, хто далучыўся да нашага патрабавання рэабілітаваць і вызваліць Сяргея Каваленкі і стварылі свайго роду камітэт падтрымкі для гэтай палітычнай заявы. На сайце змешчаны ўжо заявы - Ірыны Багданавай, старшыні грамадзянскай кампаніі Free Belarus Now, расійскага праваабаронцы Льва Аляксандравіча Панамарова і Ларса Бюнгера з Libereco - Partnership for Human Rights.

Нагадваем, што Марэк Мігальскі, у межах кампаніі, ініцыянаванай  Libereco - Partnership for Human Rights, узяў шэфства над беларускім апазіцыянерам, Сяргеем Каваленкам, прыгавораным да 25 месяцаў турэмнага зняволення.

Дэпутат ўжо некалькі месяцаў патрабуе забеспячэння медыцынскай дапамогі і доступу да незалежнага лекара, а таксама неадкладнага яго вызвалення і рэабілітацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства