Аналіз сітуацыі ў адвакатуры і галіне абароны правоў асоб, якія падвяргаюцца судоваму перасьледу – у аглядах юрыстаў
Беларускія юрысты пры арганізацыйнай падтрымцы Беларускага дома правоў чалавека і праграмы Сеткі Дамоў правоў чалавека "Міжнароднае права ў праваабарончай дзейнасьці" падрыхтавалі даследваньні па сітуацыі ў адвакатуры Беларусі за апошнія гады і аналітычны агляд праблем у у галіне абароны правоў асоб, якія падвяргаюцца судоваму перасьледу ў Рэспубліцы Беларусь.
Публікацыя “Адвакатура Беларусі. Падзеі 2010 - 2012: факты і каментары” мае на мэце павышэньне дасведчанасьці грамадства па названай праблеме і ініцыяваць грамадскую дыскусію аб неабходнасьць канструктыўных пераўтварэньняў адвакатуры, якая магла б рэальна забяспечыць прававую абарону інтарэсаў грамадзян.
Дадзены агляд падрыхтаваны на аснове сістэматычнага збору інфармацыі аб асноўных падзеях, якія мелі месца ў адвакатуры ў 2010 -2012 гадах. У асноўным тут апісваюцца факты, якія мелі месца ў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, паколькі інфармацыя пра іх найбольш шырока асвятлялася ў інфармацыйных крыніцах. Акрамя таго, прыклад сталічнай калегіі адвакатаў найбольш паказальны, паколькі менавіта яна выпрабавала найбольшае ўмяшаньне ў сваю дзейнасьць з боку дзяржаўных органаў.
У аглядзе “Прававы
аналіз сістэмных праблем у галіне абароны правоў асоб, якія падвяргаюцца
крымінальнай (адміністрацыйнаму) пераследу ў Рэспубліцы Беларусь”, які з'яўляецца
вынікам аналітычнай працы беларускіх юрыстаў, зробленая спроба выяўленьня
ключавых праблем беларускага заканадаўства ў галіне забеспячэньня ўмоў
справядлівага судовага разбору, права на абарону (з улікам гарантый у дачыненьні
да інстытута адвакатуры), права на свабоду і асабістую недатыкальнасьць,
На аснове гэтага аналізу выпрацаваныя рэкамендацый па ўдасканаленьні заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі пры адпраўленьні правасуддзя ў галіне крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу грамадзян.
Цалкам з публікацыямі можна азнаёміцца ў далучаных файлах.