viasna on patreon

Суды ў Гародні пакуль не адбыліся

2012 2012-06-04T17:41:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-piket-paliaki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 чэрвеня ў Гародні меліся адбыцца адміністрацыйныя працэсы над затрыманымі ў пятніцу актывістамі Саюзу палякаў Беларусі, аднак суды пакуль не адбыліся. Нагадаем, што ў час правядзення пікету ў абарону польскамоўнага навучання ў польскай школе №36, які адбыўся каля мясцовага аблвыканкаму, былі затрыманы не менш 21 чалавек, у тым ліку журналісты. Гражыне Шалкевіч, якая з’явілася сёння а 10-й раніцы ў суд Ленінскага раёну, сказалі, што матэрыялы на яе пакуль не паступалі. Выкліканаму ў аддзяленне міліцыі на вуліцы Дзяржынскага Эдварду Дмухоўскаму таксама сказалі чакаць афіцыйнай позвы. Віцэ-старшыні непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Рэнаце Дземянчук было сказана з’явіцца ў суд Ленінскага раёну заўтра, 5 чэрвеня на 14-ю гадзіну, аднак, афіцыйнай позвы яна таксама пакуль не атрымала.

Такім чынам, з затрыманых 1 чэрвеня ў горадзе над Нёманам у час пікету за кратамі па-ранейшаму знаходзіцца Ігар Банцар, якога суддзя Ксенія Стасюкевіч асудзіла да 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Калегі Банцара мяркуюць, што яго асудзілі адразу з той мэтай, каб пасадзіць у вязніцу і схаваць сляды збіцця на твары.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства