viasna on patreon

Беларусь трапіла ў дзясятку горшых краін у Еўропе па абароне правоў ЛГБТ

2012 2012-05-17T16:55:38+0300 2015-06-08T12:41:57+0300 be

Беларусь трапіла ў дзясятку горшых краін у Еўропе па абароне правоў секс-меншасцей. Аб гэтым сведчыць апублікаваны 15 мая Штогадовы агляд па правах ЛГБТ у Еўропе, які падрыхтаваны па выніках маніторынгу ў 49 краінах.

У Беларусі ролю кантактнай асобы па зборы інфармацыі для Штогадовага агляду і Вясёлкавай карты выконваў праваабаронца і грамадскі актывіст Вячаслаў Бортнік. Ён паведаміў, што мэта Штогадовага агляду і Вясёлкавай карты, падрыхтаваных ILGA-Europe (вядучай арганізацыяй па абароне правоў ЛГБТ на кантыненце), — даць агульнае ўяўленне аб бягучым стане спраў у сферы правоў сексуальных меншасцей у Еўропе.

Радужная карта ацэньвае законы кожнай еўрапейскай краіны і адміністрацыйную практыку па 42 катэгорыях і ранжыруе іх па шкале ад 30 (вышэйшая адзнака: павага да правоў чалавека і поўнай прававой роўнасці ЛГБТ) да -12 (найменшы бал: грубыя парушэнні правоў чалавека і дыскрымінацыі ЛГБТ).

«З юрыдычнага пункту гледжання, ніводная з краін у Еўропе не забяспечвае поўную прававую роўнасць людзей ЛГБТ. Нікому не ўдалося набраць 30 балаў. У пяцёрку самых прасунутых краін увайшлі Вялікабрытанія, Германія і Іспанія, Швецыя, Бельгія», — адзначыў Бортнік.

10 краін знаходзяцца ў «адмоўнай» зоне і не адпавядаюць асноўным патрабаванням стандартаў па правах чалавека. На першым месцы з канца — Малдова і Расія (-4,5 бала), затым Азербайджан, Арменія, Македонія і Украіна (-4), Манака, Сан-Марына і Турцыя (-3), Беларусь і Ліхтэнштэйн (-1).

«Як бачым, Беларусь знаходзіцца ў дзясятцы горшых па абароне правоў ЛГБТ у Еўропе. У нас няма антыдыскрымінацыйнага заканадаўства, прадстаўнікі ЛГБТ не абаронены ад злачынстваў і нянавісці на глебе гамафобіі. Нават блізка не ідзе размова аб аднаполых саюзах, ёсць значныя праблемы з рэалізацыяй права на мірныя сходы і аб’яднанні. Пераслед па прычыне сексуальнай арыентацыі або гендэрнай ідэнтычнасці не разглядаецца як падстава для прадастаўлення прыстанішча ў Беларусі. Аднак сярод краін СНД у нас самае прасунутае заканадаўства па змене полу», — падкрэсліў праваабаронца.

Ён лічыць, што Штогадовы агляд і Радужная карта могуць быць выкарыстаны шырокім колам актывістаў як важны інструмент барацьбы з гамафобіяй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства