Францыя мае намер рашуча дамагацца вызвалення Алеся Бяляцкага
Пра гэта гаворыцца ў
паведамленні на сайце французскага МЗСу з нагоды ўдзелу Пасла Францыі па правах
чалавека Франсуа Зімерэ ў
мерапрыемстве, арганізаваным у падтрымку Алеся
Бяляцкага мэрыяй Парыжа 11 траўня.
«Алесь
Бяляцкі, прэзідэнт беларускай асацыяцыі «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай
Федэрацыі за правы чалавека, знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі з 4 жніўня
2011 г., а 24 лістапада 2011г. у
рамках перадузятага судовага разгляду яго прысудзілі да чатырох з паловай гадоў
зняволення ў папраўчай калоніі.
Францыя
ўжо неаднаразова заяўляла сваю падтрымку сп. Бяляцкаму і выказвала рашучасць
працягваць дамагацца яго вызвалення. Намінацыя
гэтага годнага кандыдата на Нобелеўскую прэмію міру 2012 адлюстроўвае прызнанне
яго дзейнасці ў імя правоў чалавека», - паведамляе МЗС Францыі.
Таксама
сайт знешнепалітычнага ведамства піша пра тое, што наведванне мерапрыемства, якое
прайшло ў рамках акцыі «Парыж за Алеся Бяляцкага!», стала часткай афіцыйнай
праграмы сустрэчы паслоў па правах чалавека 11 траўня ў Парыжы, у якой разам з
прадстаўніком Францыі Франсуа Зімерэ
прымалі ўдзел Ан-Мары Ніроас (Ann-Marie Nyroos) з
Фінляндыі, Іштван Лакатас (Istvàn Lakatos) з Венгрыі, Ліянэль
Вір (Lionel Veer) з
Галандыі і Ханс Дальгрэн (Hans Dahlgren) з Швецыі.