Палата прадстаўнікоў ухваліла закон наконт экстрэмізму
https://spring96.org/be/news/5214
2006
2006-10-12T10:00:00+0300
2006-10-12T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палата прадстаўнікоў ухваліла ў другім чытаньні закон “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму”.
Выканаўца абавязкаў старшыні КДБ Беларусі Васіль Дземянцей адзначыў, што гэты закон “накіраваны на прафіляктыку правапарушэньняў экстрэмісцкага характару”. Ён аргумэнтаваў яго прыняцьце тым, што падобныя законы ёсьць амаль ва ўсіх краінах, паведамла Радыё Свабода.
Законапраект у прыватнасьці прадугледжвае, што калі будуць выяўленыя прыкметы экстрэмізму ў дзейнасьці палітычных партыяў і грамадзкія арганізацыяў, ім будзе выносіцца пісьмовае папярэджаньне з пэрспэктывай іх ліквідацыі праз суд.