viasna on patreon

Суды за “Чарнобыльскі шлях”

2012 2012-04-27T18:08:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ch.-shliah.-20120426.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Чарнобыльскі шлях - 2012.

Чарнобыльскі шлях - 2012.

У судзе Савецкага раёна Менска сёньня пройдуць суды над трымя актывістамі “Маладога фронту” –  Міколам Дземідзенкам, Міхаілам Мускім і Раманам Васільевым. Іх затрымалі 26 красавіка пасьля завяршэньня Чарнобыльскага шляху. Мускага і Васільева  вінавацяць у дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ). Ноч маладафронтаўцы правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Зараз на ганку суда пачалі збірацца іхнія сябры ды праваабаронцы.

Праваабаронцы не выключаюць, што колькасьць затрыманых удзельнікаў “Чарнобыльскага шляху”, адміністратыўныя справы якіх будуць накіраваныя ў суды,  можа быць большая. Гэтая інфармацыя зараз высвятляецца.

12-34. У суд Савецкага раёна Менска прывезлі трох актывістаў “Маладога фронту” –  Міколу Дземідзенку, Міхаіла Мускага і Рамана Васільева, а таксама яшчэ дваіх чалавек, сітуацыя з якімі высвятляецца.

12-50. Суддзя Аксана Рэлява разглядае адміністратыўную справу Міхаіла Мускага, суддзя Дзмітрый Паўлючэнка - Рамана Васільева і Міколы Дземідзенка. Усіх вінавацяць у дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ).

Прозвішчы яшчэ дваіх  затрыманых,  якіх чакае суд - Чурылаў Аляксей і Шаўлюкевіч Зміцер - (суддзя - Аксана Рэлява).

13-20. Раману Васільеву выклікалі "хуткую дапамогу".

13-30. Абвешчаны перапынак да 14 гадзіны.

14-30. Хуткая дапамога павезла Рамана Васільева ў 9-ты гарадскі шпіталь. Раней Міхась Мускі паведаміў, што ў міліцыі іх моцна зьбілі.

15-05. Пачаўся судовы працэс супраць Міхася Мускага. Ён паведаміў,  што яго моцна пабілі міліцыянты пасьля затрыманьня. Ён папрасіў выклікаць хуткую дапамогу. Судзьдзя Аксана Рэлява абвясьціла перапынак.

16-30. На затрыманых сёньня каля суду актывістаў Уладзіміра Яроменку і Зміцера Крэмянецкага складзеныя адміністратыўныя пратаколы за дробнае хуліганства. Іх неўзабаве будуць судзіць у судзе Савецкага раёна Менска.

16-30. У судовым паседжаньні над актывістам “МФ” Міколам Дземідзенкам абвешчаны перапынак. Суддзя Паўлючэнка пайшоў выносіць рашэньне па справе.

16-40. Мікола Дземідзенка асуджаны на 15 сутак арышту. Суддзя Дзмітрый Паўлючэнка.

17-25. Рамана Васільева вярнулі са шпіталю і судзяць таксама. 

17-40. Крэмянецкі запатрабаваў адваката, суд перанеслі на заўтра на 15-00.

Прысуды:

Чурылаў Аляксей - суддзя Аксана Рэлява - 10 сутак арышту;

Шаўлюкевіч Зміцер - суддзя Аксана Рэлява - 15 сутак арышту;

Мікола Дземідзенка - суддзя Дзмітрый Паўлючэнка - 15 сутак арышту;

Міхаіл Мускі - суддзя Аксана Рэлява 15 сутак арышту;

Раман Васільеў - 15 сутак арышту.

Уладзімір Яроменак - 7 сутак арышту.

Зміцер Крэмянецкі -суддзя Дзмітрый Паўлючэнка - 7 сутак арышту. Суд адбыўся 28 красавіка.

Па папярэдняй інфармацыі колькасьць затрыманых 26 красавіка ў Менску складае больш за 30 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства