Барысаў: людзі ў цывільным спазніліся «пасці» дэмактывіста
https://spring96.org/be/news/51973
2012
2012-04-26T12:54:00+0300
2012-04-26T12:54:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/barysau-vasilevich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння раніцай жонка старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Васільева заўважыла каля пад'езду падазроны аўтамабіль «Аўдзі» чорнага колеру, у якім двое людзей у цывільным яўна сядзелі не проста так.
«Мы ўжо прывыклі, што перад кожнымі масавымі акцыямі Міхаіла «пасуць» каля дома, - распавяла жонка Васільева Вольга. - Вось і сёння, у дзень Чарнобыльскага шляху, гісторыя паўтарылася. Праўда, людзі ў цывільным спазніліся - муж з самай раніцы дабраўся да Мінска і ўвечары прыме ўдзел у Шляху».
Міхаіла Васільева «паслі» перад гадавінай падзеяў на Плошчы ў снежні 2011 года, а таксама ў Дзень Волі 25 сакавіка.