Службовыя асобы павінны прыпыніць сваё сяброўства ў палітычных партыях (дакумент)
Службовыя асобы, якія прыроўненыя да дзяржаўных службовых асобаў, пры займанні адпаведнай пасады падпісваюць «Антыкарупцыйны абавязак». Такі дакумент трапіў у рукі нашага карэспандэнта праз службовую асобу, якая пажадала застацца неназванай. Так, у дакуменце адзначана, што акрамя абавязку не спрыяць сваякам у рашэнні розных пытанняў, прадпрымальніцкай дзейнасці, патрэбна прыпыніць свае сяброўства ў палітычнай партыі, «калі ў адпаведнасці з заканадаўствам выкананне дзяржаўных функцый з'яўляецца несумяшчальным з прыналежнасцю да палітычнай партыі». Таксама службовыя асобы абавязаны не прымаць удзел у забастоўках, не мець рахункаў у замежных банках, і «не прымаць без згоды Прэзідэнта РБ дзяржаўныя узнагароды замежных дзяржаў».
Падпісант такой паперкі згаджаецца, што ў выніку не выканання дадзеных умоў ён можа пазбавіцца сваёй пасады і быць прыцягнуты да адказнасці.