viasna on patreon

У Клімавіцкім раёне абавязаных асобаў прапануюць арыштоўваць

2012 2012-04-17T09:42:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alkagolik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракурор Клімавіцкага раёна, малодшы саветнік юстыцыі Аляксандр Землякоў, ацэньваючы сітуацыю, якая склалася ў раёне, указаў на верагоднасць вяртання такой меры пакарання абавязаных асобаў, як адміністрацыйны арышт. Арыштоўваць будуць абавязаных асобаў, якія здзяйсняюць прагулы па месцы асноўнай працы. Ініцыятыва пракурора прагучала падчас выязднога пасяджэння раённага каардынацыйнага савета, які рэалізуе выкананне Дэкрэта № 18 ад 24 лістапада 2006 года. Пасяджэнне адбылося ў філіяле ААТ “Клімавіцкі КХП “Прыгранічны”.

Як паведамляе інтэрнэт-сайт Клімавіцкай раённай газеты “Родная ніва”, узмацненне жорсткасці ціску на абавязаных асобаў звязана з тым, што сітуацыя з змяншэннем запазычанасці гэтых людзей за ўтрыманне іх дзяцей “як у цэлым па раёну, так і ў гэтай гаспадарцы выклікае  крайнюю заклапочанасць”.

Агульная сума запазычанасці абавязаных асобаў у Клімавіцкі раённы бюджэт за ўтрыманне іх дзяцей, знаходзячыхся пад апекай дзяржавы, па стану на 1 красавіка бягучага года складае больш 1 мільярда 392 мільёнаў рублёў.  За першы квартал імі пакрыта толькі 38,8 % ад сумы, налічанай за 2012 год.

У 2012 гаду ў Клімавіцкім раёне толькі адна сям’я выказала жаданне аднавіцца ў бацькоўскіх правах. Зараз у раёне ў сацыяльна небяспечным становішчы знаходзяцца 48 сямей.

Безумоўна, вялікай сімпатыі гэтак званыя “абавязаныя асобы” не выклікаюць, аднак садзіць людзей за краты за тое, што яны не выйшлі на працу, - вельмі трывожны сігнал. Бальшыня гэтых людзей пакутуюць на алкагалізм і патрабуюць лячэння, дапамогі для адаптацыі ў грамадстве, а не арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства