Саньнікава выклікаюць у міліцыю
https://spring96.org/be/news/51708
2012
2012-04-17T08:45:17+0300
2012-04-17T08:45:17+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Вызвалены 14 красавіка з калёніі
«Віцьба-3» экс-кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі
«Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў мусіць 17 красавіка аб 11 гадзіне зьявіцца ў міліцыю Першамайскага раёну Менску. Такую позву ён атрымаў увечары 16 красавіка.
Паплечнікі палітыка лічаць выклік у праваахоўныя органы невыпадковым. А 12-й
гадзіне 17 красавіка была прызначаная сумесная прэсавая канфэрэнцыя Андрэя Саньнікава
і іншага
былога палітвязьня, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» і даверанай асобы
Саньнікава на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году Дзьмітрыя Бандарэнкі, які быў вызвалены з Магілёўскай калёніі
15 красавіка.